Пра рэліз 2.0-RC2
Галоўнае новае ў TrueBSD вэрсіі 2.0-RC2:
* Адноўленае сыстэмнае атачэньне ды ядро да FreeBSD 7.1-PRERELEASE;
* Выпраўленыя памылкі ва ўсталёўшчыку сыстэмы (/sysutils/trueinstall), што былі зьнітаваныя з памылковым вызначэньнем накапляльнікаў даньняў;
* Створанае афіцыйнае сховішча subversion (гл. http://truebsd.org/wiki/doku.php?id=subversion);
* Створаны неафіцыйны порт x11-wm/ion-3;
* Створаны авэрлей дрэва портаў;
* Зьмененая ерархія файлавай сыстэмы;
* Створаныя файлы skel, што ўжываюцца дзеля кожнага новаствораннага карыстальніка;
* Своранае дрэва портаў з выпраўленымі версыямі ПЗ;
Поўны сьпіс зьменаў:
Выявы экранаў:
http://truebsd.org/files/truebsd-2.0rc2_gnome.png
http://truebsd.org/files/truebsd-2.0rc2_kde.png
Атрыманьне
Пазнаёміцца са сьпісам люстэркаў ды атрымаць выяву дыска TrueBSD можна на гэтай старонцы.
Прагледзець даньні па людзях, цто гатовыя запісаць вам дыск з АС, можна тут.
Набыць TrueBSD 2.0-RC2 можна ў крамах, што пералічаныя на гэтай старонцы.
Дапаможнік карыстальніка
Усе патрэбныя даньні пра выкарыстаньне гэтага выпуску TrueBSD месьцяцца на старонцы:
http://truebsd.org/wiki/doku.php?id=truebsd_2.0-rc2_handbook_be
Адшуканыя памылкі
Калі вы адшукалі памылку ў TrueBSD 2.0-RC2 - напішыце ў гэтую галіну форума, або на support@truebsd.org, папярэдне праверце, ці адшуканая вамі памылка шчэ' не выпраўленая.
Супрацоўніцтва
Як вы маеце магчымасьць памесьціць ISO-выяву (2GiB) TrueBSD 2.0-RC2 у сябе на сэрверы - калі ласка, пішыце на адрас: support@truebsd.org, ці пакідайце спасылкі ў тэме предоставлю хранилище под образ TrueBSD на форуме праекта.